Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Десять тысяч рублей и квартира в придачу. Кому наниматели предлагают бонусом к зарплате жилье и сколько готовы платить?
  2. Правительство решило поддержать завод, который из-за российской агрессии против Украины лишился 95% экспорта
  3. В России задержали беларуса — создателя карты «Халва» Андрея Басуева
  4. В Беларуси перестал работать еще один сервис «Яндекса»
  5. Лукашенко пообещал разобраться с искусственным интеллектом
  6. Маму маленькой Ксюши, которая недавно получила укол от СМА, лишили родительских прав
  7. «Не прощу им 2020 год, не прощу им людей, убитых, покалеченных». Большое интервью с Еленой Лазарчик, которую пять лет пытали ШИЗО и ПКТ
  8. «С нас хватит». Зеленский заявил, что Украина снова будет бить по российским НПЗ
  9. Лукашенко уволил генерал-майора милиции и назначил новых замминистра обороны и первого заместителя начальника Генштаба
  10. Лукашенко дал свой прогноз по срокам завершения войны
  11. КГБ исключил трех человек из списка «террористов»
  12. «Лесту» продали молодой российской фирме
  13. «Кто куда-то убегал — побежите обратно». Что говорят беларусские таксисты о «Яндексе» после ударов ВСУ
  14. Поезда между Минском и Брестом временно будут следовать другим маршрутом. Некоторые составы отменят


/

Происходящее в ИВС на Окрестина в первые дни августовских послевыборных протестов экс-политзаключенный Павел Северинец называет адом и сплошным кошмаром. Воспоминаниями о том, как туда привозили задержанных и их избивал спецназ, политик поделился в своем Facebook.

Скорая помощь выезжает с территории ИВС в переулке Окрестина, Минск, август 2020 года. Фото: TUT.BY

«Тое, што адбывалася на Акрэсціна некалькі сутак запар пасля выбараў 2020 года, немагчыма апісаць словамі.

Нават у нашай камеры на трэцім паверсе, да столі заваленай матрасамі, якія прыглушалі гук, гэтыя чацвёра сутак зліліся ў суцэльны кашмар.

Недзе пасля апоўначы 10 жніўня мерны шум з двара Акрэсціна, разгрузка затрыманых на пратэстах і роў матораў аўтазакаў раптам праваліліся ў рокат удараў і страшэнны злітны крык людзей. Дзіка крычалі, здаецца, з дворыкаў, потым крыкі перакінуліся і ў сярэдзіну будынка, у калідоры — мяркуючы па ўсім, пачалося масавае азвярэлае збіццё.

Уражанне, якое мяне тады агаломшыла, — прыйшоў загад. Такога, каб гэтай жудасці папярэднічаў супраціў затрыманых, нейкія асобныя ўспышкі ці бойкі, не прыгадваю. Пасля шмат разоў успамінаў. Чыста на слых — вось прагырчалі рацыі, і праз хвіліну-другую быццам нейкая каласальная машына ўключылася і пачала перамолваць людзей.

Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў. Таўшчэзныя каменныя сцены, глухія жалезныя дзверы, краты, драўляная падлога трэсліся так, нібы ўнізе, на першым паверсе, працавала гіганцкая малатарня.

І крыкі. Крычалі ад болю і жудасці так, што закладвала вушы, мужчыны, часам суцэльны роў праразаў здзічэлы жаночы віск, усплёсквалі рыданні, стогны. Сотні людзей.

Крыкі перакінуліся на лесвіцы, дзесьці пачалі адмыкаць камеры і выводзіць людзей, збіваць у калідорах на другім паверсе.

За 11 гадоў у турмах мне даводзілася чуць шмат што, але тыя жудасныя ночы і дні — гэта было штосьці, адрознае на парадак.

Стукачы замерлі ў сваіх кутах, я маліўся Богу. А вакол, гадзіна за гадзінай, хвалямі гуло і дрыжэла ад удараў, крыкаў і стогнаў — то ў дворыках, то зноў у калідорах, то на лесвіцах.

Зацішша, поўнае стогнаў ды енкаў, перадышка — і зноў тупат ног, расейская мацерная лаянка, адмыкаюцца дзверы — і зноў роў.

Хтосьці крычаў у вокны ці з дворыкаў, што забіваюць. І яшчэ тупат быкоў, і яшчэ ўдары. Крычалі пра кроў, перабітыя рукі, і „Мама!“, і „Фашысты!“, і „За што?!“. А ад тых, што „працавалі“, — цяжкае сапенне, лаянка і ўдары.

Зранку, калі прыйшла новая змена супрацоўнікаў Акрэсціна, на некалькі гадзін як быццам усё заціхла. Змяніўся, мабыць, і спецназ. Але потым — зноў аўтазакі, новая хваля затрыманых, новы загад — і зноў удары і роў.

Часам ахоплівала ўражанне, што сядзіш у закутку ў сярэдзіне гіганцкай бойні — у чаканні, пакуль прыдуць па тваю душу».

Напомним, после президентских выборов 2020 года в стране не было возбуждено ни одного уголовного дела по жалобам пострадавших от жестокости силовиков.