Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «С текущим уровнем экономики это нереализуемо». Беларусы ответили Кочановой, которая придумала, как спасти деревни
  2. «Разбіраюцца юрысты». Буйны беларускі брэнд касметыкі расказаў пра страты пасля атакі дронаў на склады Wildberries у РФ
  3. Папулярная ў беларусаў курортная краіна з 1 жніўня ўводзіць змяненне па візах. Яно закране не ўсіх
  4. Беларусь узялася ратаваць яшчэ адну краіну ад паліўнага крызісу
  5. Бюро: Этот бизнесмен создал известный шпионский сервис, породнился с правой рукой Лукашенко и ведет дела одновременно в Беларуси и ЕС
  6. «Продается по цене значительно ниже вложенных средств». От этой недвижимости избавляются из-за отъезда за границу — составили подборку
  7. Зеленский уволил Главкома ВСУ Сырского
  8. «Акупавалі цалкам». Беларусы скардзяцца, што на папулярным месцы адпачынку «ўсюды ўсё платнае», — там пачаліся праверкі
  9. «Давядзецца ехаць за 60 кіламетраў». У Беларусі знік папулярны прэпарат — пакупнікі шукаюць замену
  10. В польском Быдгоще задержали семью поляков, напавших на супругов из Беларуси — MOST
  11. На заробкі да нас ірванулі мігранты з адной з краін — яны моцна дамінуюць. Гэта не РФ, Пакістан ці Узбекістан — паспрабуйце адгадаць
  12. «Мудры падыход». Лукашэнка заклікаў аднавіць кантакты з краінай ЕС, дзе пабываў адзін раз і пазней адхіліў запрашэнне
  13. «Праз гадзіну, праз дзве ГУБАЗіК пастукаецца ў дзверы». У МУС заявілі, што вылічылі аўтара аднаго паста ў сацсетках, але ён за мяжой
  14. «Хедлайнеры огонь». Что пишут в соцсетях после объявления выступающих звезд на Lidbeer
  15. Пассажирка перед смертью успела записать видео. Опубликован отчет о трагедии в небе над Озерцом, где разбились два человека
  16. Лукашэнка даручыў адпраўляць «на паўднёвую мяжу» ўсіх, хто не ўмее працаваць на ўборачнай. Датычыць і чыноўнікаў
  17. Транзіт улады ў Беларусі амаль непазбежны. Вынікі новага даследавання
  18. В России беспилотники второй раз за неделю атаковали склады Wildberries — есть пострадавшие
Читать по-русски


/

Яшчэ нядаўна вас замілоўвала, што бойфрэнд-няўклюда пастаянна губляе тэлефон ці дзяўчына, з якой сустракаецеся, каштуе ежу з вашай талеркі не пытаючыся. Але з часам менавіта гэтыя звычкі могуць пачаць раздражняць і станавіцца прычынай сварак. Чаму так адбываецца і ці заўсёды гэта значыць, што ў адносінах з’явіліся праблемы? Разбіраемся разам з псіхолагам.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: magnific.com/katemangostar
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: magnific.com/katemangostar

Імя спецыялісткі, з якой мы гаварылі, не называецца з меркаванняў яе бяспекі. Яна больш за тры гады працуе ў падыходзе прыняцця і адказнасці — гэта адзін з сучасных метадаў кагнітыўнай-паводзіннай тэрапіі.

«Ідэалізацыя мінае»

Закаханасць, як і многія іншыя ўласцівыя людзям станы, працуе адразу на двух узроўнях: фізіялагічным і псіхалагічным. Яна не толькі ўплывае на наш гарманальны фон, павышаючы ўзровень дафаміну і аксітацыну, але і літаральна прымушае нас ідэалізаваць чалавека, часова адключаючы нейронавы механізм, які адказвае за крытычную ацэнку іншага, тлумачыць спецыялістка. А культурныя і сацыяльныя ўяўленні пра закаханасць, якія мы атрымліваем з літаратуры, кіно і музыкі, толькі ўзмацняюць гэты эфект.

— У пачатку адносін мы часта глядзім на партнёра ці партнёрку праз прызму пазітыўных скажэнняў. Нават калі заўважаем нейкія недахопы, то хутка знаходзім ім станоўчае тлумачэнне, — кажа псіхолаг. — Халоднасць і адстароненасць пачынаюць успрымацца як спакой і надзейнасць, жаданне ўсё кантраляваць інтэрпрэтуецца як клопат, а празмерная настойлівасць нібыта сведчыць пра ўпэўненасць у сабе, у сваіх пачуццях і жаданнях. Атрымліваецца, што мы адпачатку бачым «мінусы» чалавека, але ідэалізацыя перашкаджае нам ацаніць іх аб’ектыўна.

Не менш важную ролю ў скажоным успрыманні іншых грае эфект гало (арэолу), калі канвенцыйна прыгожым людзям прыпісваюцца больш пазітыўныя якасці. А паколькі для закаханых іх абраннікі ці абранніцы на нейкі час становяцца самымі прывабнымі на свеце, пачынае працаваць прынцып «у выдатным чалавеку выдатна ўсё», тлумачыць псіхолаг.

— Ідэалізацыя мінае, калі пара пачынае сутыкацца з сістэмнымі крызісамі, якія мяняюць звыклы лад жыцця. Побыт, шлюб, дзеці — усё гэта змушае пару амаль нанова вучыцца ўзаемадзейнічаць адно з адным. У гэты момант звычкі блізкага чалавека могуць пачаць выклікаць зусім новыя, не заўсёды прыемныя пачуцці, — прызнае суразмоўніца «Люстэрка». — Напрыклад, няўважлівасць у пачатку адносін можа падавацца мілай ці нават забаўнай асаблівасцю, але калі пара ўжо вядзе сумеснае жыццё ці ў іх з’яўляецца дзіця, тая ж няпамятлівасць аднаго становіцца раздражняльным фактарам і праявай безадказнасці для іншага.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: magnific.com/drobotdean
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: magnific.com/drobotdean

На ўспрыманне партнёра ці партнёркі ўплывае і геданістычная адаптацыя. Чалавек даволі хутка прывыкае да ўсяго добрага. Раней сама прысутнасць блізкага чалавека ў нашым жыцці прыносіла радасць. Але паступова гэта становіцца часткай штодзённасці, а са знікненнем пачуцця навізны можа зніжацца і задаволенасць адносінамі, тлумачыць суразмоўніца «Люстэрка».

«Многае назапашваецца»

Калі чалавека раптам пачынае раздражняць звычка, якая некалі падавалася мілай, гэта можа быць прыкметай таго, што адносіны пераходзяць на новы этап, адзначае суразмоўніца. Калі пара пражывае стадыю закаханасці, досыць лёгка прымаць несупадзенні ў характарах адно аднаго. А праз пару гадоў, калі адбываецца своеасаблівая «пераатэстацыя» адносін, звычкі, манеры і лад жыцця партнёра пачынаюць ацэньвацца ўжо з пункту гледжання таго, ці гатовы чалавек жыць побач са сваім абраннікам доўгія гады.

— Акрамя таго, за час сумеснага жыцця многае назапашваецца. Калі спачатку нескладана ігнараваць ці не заўважаць раздражняльныя звычкі, то потым могуць пачацца выстаўленні прэтэнзій адзін аднаму ў духу «а вось ты заўсёды…». І паколькі псіхіка так уладкаваная, што нам прасцей знаходзіць пацверджанне сваім перакананням, чым заўважаць ім абвяржэнне, раздражняльныя рэчы з кожным разам будуць злаваць усё больш, — падкрэслівае спецыялістка.

— Бывае і так, што людзі ўступаюць у адносіны з надзеяй змяніць іншага пад сябе, — дадае суразмоўніца. — Калі гэта не атрымліваецца зрабіць, з’яўляецца расчараванне і крыўда на каханага праз змарнаваныя на «перавыхаванне» сілы.

Псіхолаг падкрэслівае, што раздражненне і злосць на звычкі адно аднаго могуць узнікаць як у таксічных, так і ў здаровых адносінах. Галоўнае ж адрозненне паміж гэтымі двума тыпамі сувязі заключаецца ў тым, як пара спраўляецца з негатыўнымі пачуццямі адно да аднаго і ці робяцца агульныя спробы вырашыць канфлікт.

— Калі людзі могуць спакойна абмяркоўваць несупадзенні ў звычках і адкрыта казаць пра свае пачуцці без абвінавачанняў і абразаў, то большасць такіх сітуацый можна пераадолець, — запэўнівае экспертка. — На жаль, многім людзям бывае лягчэй замоўчваць крыўду і злосць, чым казаць пра тое, што не задавальняе ці раздражняе ў партнёру або партнёрцы. Аднак тут варта памятаць, што любая заціснутая, схаваная або назапашаная эмоцыя ўсё роўна застаецца ўнутры і ўплывае на адносіны.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Andrea Piacquadio
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Andrea Piacquadio

Каб пачаць размову пра тое, што некаторыя звычкі партнёра вас раздражняюць, псіхолаг рэкамендуе падабраць момант, калі вы абое будзеце не стомленымі, не галоднымі і спакойнымі. Так дасягнуць паразумення будзе прасцей.

— Я думаю, многія ўжо чулі пра канцэпцыю камунікацыі без гвалту, калі нашая галоўная задача — не нападаць на суразмоўцу і не перамагчы ў спрэчцы, а пачуць адно аднаго і знайсці рашэнне без узаемных папрокаў і крыўдаў, — тлумачыць экспертка. — Калі зыходзіць з таго, што чалавек побач з вамі наўрад ці дзейнічае так праз інфернальную шкадлівасць, то стане лягчэй убачыць, што яго паводзіны часцей за ўсё прадыктаваныя ўласнымі патрэбамі, напрыклад, у камфорце або звыклым ладзе жыцця.

І ўсё ж, раіць псіхолаг, калі чарговым разам забыты на стале брудны кубак псуе вам настрой, лепш у такой сітуацыі выкарыстоўваць «я-выказванні».

— Напрыклад, «я адчуваю, што мае просьбы застаюцца без увагі, і мяне гэта крыўдзіць», а не «ты кепскі, ты заўсёды забываеш, пра што я прашу», — прыводзіць прыклад яна.

Чытайце таксама